Deutschland England Russland         Kasachstan Weissrussland Ukraine Bulgarien Slowakei Tschechien Rumänien Moldavien Polen Serbien

Кар'ера, праца і вакансіі ва Усходняй Еўропе і Расіі

Шаноўныя кандыдаты!

Мы сардэчна вітаем Вас на – старонцы кампаніі SCHERL & PARTNER для кандыдатаў на атрыманне працы – і хацелі б падзякаваць Вам за наведванне нашай старонкі.

Дазвольце Вам прадставіцца на Вашай роднай мове.

Для нас, як і для нашых заказчыкаў, важны доўгатэрміновы аспект, таму ў нашых кліентаў Вы знойдзеце не проста працу, а стабільнае працоўнае месца ў сур'ёзнай і вядомай фірме з перспектывамі і магчымасцямі прафесійнага і кар'ернага росту.

Для эфектыўнага кадравага кансалтынгу важны непасрэдны кантакт паміж людзьмі. Гэта асабліва істотна, калі справа тычыцца вакантных пасад спецыялістаў і кіраўнікоў, бо ў гэтым выпадку важнымі фактарамі доўгатэрміновага і паспяховага супрацоўніцтва з'яўляюцца не толькі прафесійныя навыкі, але і асабістыя якасці.

З гэтым перакананнем кампанія SCHERL & PARTNER з 1997 года дае кансультацыі кандыдатам, пераважна – з краін Усходняй Еўропы, і выступае ў якасці пасрэдніка пры іх уладкаванні на працу ў кампаніі з нямецкамоўных краін – Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі, якія працуюць на рынках Расіі і Усходняй Еўропы. Рэгіянальны фокус нашай дзейнасці накіраваны, акрамя Расійскай Федэрацыі, перш за ўсё на Украіну, Балгарыю, Польшчу, Чэхію, Славакію, Румынію, Беларусь і Сербію. Мы працуем і ў Азіі, напрыклад у Казахстане. Кампанія SCHERL & PARTNER мае аддзяленні ў Маскве і Кіеве, якія цесна супрацоўнічаюць з галоўным офісам у Празе.

Вось ужо больш за 10 гадоў кампанія SCHERL & PARTNER працуе ў асноўным у класічных галінах кадравага кансалтынгу, перш за ўсё гэта кваліфікаваны прамы пошук (хэдхантынг) і пасрэдніцкая дзейнасць у пошуку спецыялістаў на кіруючыя пасады, для менеджменту і збыту.

З улікам таго, што нашы заказчыкі шукаюць супрацоўнікаў сярэдняга і кіруючага звяна (дырэктары, кіраўнікі, загадчыкі філіялаў і аддзелаў, менеджэры па працы з ключавымі кліентамі, рэгіянальныя менеджэры па збыце, бухгалтары, тэхнікі, кіраўнікі вытворчасці, спецыялісты ў галіне кантролінгу, фінансаў і кантролю якасці, маркетынгу, кіравання офісам і лагістыкі), якія добра валодаюць нямецкай ці англійскай мовай, нашы партал для кандыдатаў і біржа вакансій даступны толькі на нямецкай ці англійскай мове.

Калі ласка, пастаўцеся да гэтага з разуменнем.

На нашай старонцы для кандыдатаў www.kariera.info Вы зможаце знайсці большую частку існуючых вакансій:

на нямецкай мове:
http://www.kariera.info/stellenmarkt.htm

на англійскай мове:
http://www.kariera.info/stellenmarkt.htm

лі ласка, зарэгіструйцеся на нашым партале для кандыдатаў. Пасля рэгістрацыі Вы зможаце паведаміць нам больш падрабязныя звесткі пра Вашы мэты ў кар'еры і прафесійныя пажаданні.

Кандыдаты, якія валодаюць нямецкай мовай, могуць зарэгістравацца па адрасе http://job.kariera.info/jb/shop/de/content/start.htm

Кандыдаты, якія валодаюць англійскай мовай, могуць зарэгістравацца па адрасе http://job.kariera.info/jb/shop/en/content/start.htm

і ласка, устрымайцеся ад адпраўкі ці далучэння дыпломаў, копій рэкамендацыйных лістоў, копій замежных пашпартоў і дазволаў на жыхарства і г.д.

Акрамя рэгістрацыі на першым этапе важны Ваш пераканаўчы суправаджальны ліст / тлумачэнне матывацыі. Вы можаце пераслаць нам Ваша рэзюмэ і суправаджальны ліст таксама па электроннай пошце на адрас kariera@scherl-partner.com.Назавіце нам не толькі Вашы станоўчыя якасці і ўменні, укажыце ў лісце таксама і Вашы канкрэтныя пажаданні і ўяўленні пра патэнцыйную працу!

Пры ўзнікненні пытанняў Вы можаце ў любы час звязацца з нашым галоўным офісам ў Празе па тэлефоне +420-2-575 348 88 ці +420-724-205 616, прадстаўніцтвам у Маскве па тэлефоне +7-495-642 43 93 ці ў Кіеве па тэлефоне +380-44-240 63 44.

Стыль нашай працы засноўваецца на асабістым кантакце з усімі зацікаўленымі бакамі, г.зн. з Вамі, шаноўны кандыдат, і, зразумела, з нашымі кліентамі. Разам з салідным веданнем рынку, разважнасцю і разуменнем людзей, структураваным ладам дзеянняў, высокай гібкасцю і арыентацыяй на індывідуальныя патрабаванні кліента ўсё гэта з'яўляецца гарантам сур'ёзнага кансалтынгу і паспяховай пасрэдніцкай дзейнасці.

Дадатковыя звесткі на нямецкай і рускай мовах пра кампанію SCHERL & PARTNER, а таксама пра наш стыль і спосаб працы Вы зможаце знасці на двух нашых інтэрнэт-сайтах па адрасе www.scherl-partner.com і www.evropa.info.

Хочам запэўніць Вас у тым, што мы працуем кампетэнтна, у найвышэйшай ступені тактычна і канфідэнцыйна!

Мы можам у гэтым паручыцца і будзем рады Вашым заяўкам на вакансіі.

SCHERL & PARTNER

Добрасумленныя і кампетэнтныя кансультацыі ў сувязі з кар'ерным ростам і пасрэдніцтва пры пошуку персанала.